Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Музей

Краеведческий музей

Руководитель музея - Маханько Юрий Вадимович

 

 

 

       

 

 

 

 

План работы краеведческого музея  государственного учреждения образования«Самохваловичская средняя школа» на 2024/2025 учебный год (читать)


ВИРТУАЛЬНАЯ ЭКСКУРСИЯ ПО МУЗЕЮ

Музей создан в 1960 году. Начало ему положила учительница истории Тамара Леонтьевна Шипилькевич, которая во время Великой Отечественной была связной в партизанском отряде. Экспозиции музея повествуют о героических страницах истории, известных земляках. Среди знаменитых выпускников – генерал-майор Леонид Горбацевич, летчик Михаил Юзефович, командир партизанского отряда Николай Сенкевич и другие. Кстати, в 1975 году на территории школы был установлен бюст Героя Советского Союза Владимира Омельянюка, редактора подпольной газеты «Звязда», который какое-то время учился здесь.

В Самохваловичах есть мемориальный комплекс, братская могила. Заслуживает внимания история, связанная с освобождением Самохваловичей от немцев. Знаменитый бой случился в ночь с 7 на 8 июля 1944 года на том месте, где теперь расположен Институт плодоводства. Тогда крупная группировка немцев пыталась прорваться из окружения. За это сражение два артиллериста получили звание Героя Советского Союза – Иван Дементьев и посмертно командир Степан Ковалев (одна из местных улиц названа в его честь).

С героями-артиллеристами в школе когда-то вели переписку. К учителям и ученикам приезжали фронтовики. Были очень благодарны, дарили подарки. Привезли землю с Мамаева кургана, из Брестской крепости, оставили книги с подписями, пожеланиями. Сохранились фотографии тех встреч.

 Среди экспонатов музея – советские и немецкие каски, гильзы, штыки, части винтовок. Есть даже настоящее колесо от самолета, за штурвалом которого воевал выпускник школы летчик Михаил Юзефович: в 1954 году его летательный аппарат нашли в болоте, недалеко от Гатчины. Особенно впечатляет посетителей музея карта времен войны, на которой отмечен боевой путь 3-го дивизиона 890-го артполка.

ОПИСАНИЕ ЭКСПОЗИЦИИ КРАЕВЕДЧЕСКОГО МУЗЕЯ

ГУО «САМОХВАЛОВИЧСКАЯ СРЕДНЯЯ ШКОЛА»

Экспозиция музея размещена на стендах и в нескольких витринах.

На первой стене размещены стенды, посвященные боевому пути и героям 3 дивизиона 890 артполка 330-й стрелковой дивизии 50-ой армии. Воины этого дивизиона, расположившись на ночлег у развилки дорог на Слуцк и Негорелое (там, где сейчас находятся корпуса БелНИИ плодоводства), приняли на себя удар немецких отрядов, прорывавшихся из Минского котла в ночь с 7 на 8 июля 1944 года.

На второй стене размещены стенды, посвященные учителям - фронтовикам и семье партизан Шпаковских. Также на данной стене размещены стенд памяти воина-интернационалиста Атрашкевича С.Г. и выгравированные списки погибших жителей Самохваловичского сельского совета и воинов 3 дивизиона, переданные в музей после возведения мемориального комплекса на месте братской могилы.

На третьей стене размещены стенды, посвященные фронтовикам – жителям Самохваловичского сельского совета. Особо следует отметить стенды, посвященные Герою Советского Союза подпольщику Омельянюку В.С., летчикам генералу Горбацевичу и полковнику Юзофовичу.

В витринах размещены подарки музею от воинов 3 дивизиона и их родных.

Виртуальная экскурсия


Живая память поколений

В ГУО «Самохваловичская СШ» ведется систематическая внеклассная работа по изучению периода Великой Отечественной войны через интериоризацию событий, путем изучения материалов краеведческого музея ГУО «Самохваловичская СШ», домашних архивов, работы по благоустройству мемориального комплекса памяти павших героев в аг. Самохваловичи.

По итогам исследовательской работы учащиеся готовят презентации, которые затем представляются на общешкольных открытых мероприятиях и выкладываются на школьный сайт.

К отчету прилагаются презентации, подготовленные учащимися 5-9 классов ГУО «Самохваловичская СШ»:

ИХ ИМЕНАМИ НАЗВАНЫ УЛИЦЫ


Фольклорно-этнографическая выставочная экспозиция "Беларуская хатка"

Организатор - БЕГАНСКАЯ ЛЮДМИЛА МИХАЙЛОВНА
Культурным і адукаваным лічыцца той чалавек, які ведае гісторыю, звычаі і абрады, мову свайго народа. Таму, пры стварэнні фальклорна-этнаграфічнай выставы, была пастаўлена мэта зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю, гэта значыць выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага, зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў.
         Аснова  - экспазіцыя, складзеная з прадметаў сялянскага побыту. Тут ёсць і “бабін куток” – гэта значыць гаспадарчы куток, тут можна пакруціць кола калаўрота, палюбавацца прыгожымі ручнікамі, падзорнікамі, сурвэткамі, патрымаць у руках верацяно, вілкі, чапялу, стрыгач ці серп, узважыць рэчы з дапамогай бязмена, зачарпнуць апалонікам у чыгун, запаліць старажытны ліхтар, прасеяць муку праз рэшата і замясіць цеста ў дзежцы, даведацца аб прызначэнні  ступы, бойкі, праса, каромысла, праніка і качалак, паспрабаваць пакачаць ільняны ручнік, агледзець сялянскі гардэроб.
На базе выставы праводзіцца азнаямленне з духоўнай спадчынай Роднай Зямлі, вывучэнне абрадаў і свят беларусаў, пашыраюцца веды па беларускай этнаграфіі. Вучні знаёмяцца са звычаямі дэкаратыўнага аздаблення беларускай хаты, традыцыйным інтэр’ерам сялянскай хаты.
       Праводзяцца лекцыі-экскурсіі “Запрашаем у нашу хату”, “Батлейка і яе гісторыя”, рыхтуецца лекцыя-экскурсія па тэме “Беларускі ручнік: працэс нараджэння, семантыка арнаменту, функцыянальнасць”.

Вы ўжо зацікавіліся? Чакаем у госці!


Мэта выставы – далучэнне вучняў да культурна-гістарычнай спадчыны сваёй Радзімы. 

Задачы:

  • зацікавіць вучняў гісторыяй роднага краю;
  • выхаваць беражлівыя адносіны да свайго мінулага;
  • выхаваць зацікаўленасць у набыцці гістарычных, краязнаўчых, этнаграфічных і моўных ведаў;
  • садзейнічаць абуджэнню дапытлівасці  і  цікаўнасці вучняў;
  • развіваць творчыя здольнасці вучняў.

Рэчы, якімі карысталіся нашы продкі, збірала Людміла Міхайлаўна Бяганская, настаўніца беларускай мовы і літаратуры, на працягу амаль пятнаццаці гадоў. Яна падумала, што ёсць у школе розныя кабінеты: і матэматыкі, і фізікі, і хіміі, — а няма вось такога роднага куточка. Таму ў сваім кабінеце, у куточку, яна павесіла ручнік і пачала збіраць рэчы, якімі карысталіся нашы дзяды і прадзеды. Настаўніца звярталася да вучняў з просьбай пашукаць старыя непатрэбныя рэчы. Школьнікі адгукаліся і прыносілі.

Людміла Бяганская была ў пошуках кожны дзень. Яе апантанасць падзялялі калегі, якія імкнуліся дапамагчы. Рэгіна Францаўна Лазарчык прынесла рэчы з хаты сваёй маці, Бачыла Юлія Сяргееўна – з бабулінага куфра. Рэшата з вёскі Вішнёўка Мінскага раёна адшукалі ў пенсіянеркі Алены Банькоўскай, калаўрот – у настаўніцы гісторыі нашай школы Гусельнікавай Алены Мікалаеўны, а ступку з вёскі Пяцеўшчына Мінскага раёна падаравала Таццяна Максімовіч, драўляную дзежку і маслабойку з вёскі Кроква Лагойскага раёна прывезла Аксана Макоўская— наш намеснік па АГЧ, вялікі ліхтар перадала былая вучаніца школы Купцова Вольга з вёскі Чурылавічы, а малы ліхтарык-газовачку канца ХІХ стагоддзя– вучань 10-га класа Мікіта Русак. Пералічыць усіх, хто дапамагаў настаўнікам, немагчыма, але кожны наведвальнік зможа пра іх дазнацца: на экспанатах ёсць звесткі пра іх былых гаспадароў.
З цягам часу для гэтых рэчаў месца ў шафе не стала хапаць і ўзнікла думка стварыць фальклорна-этнаграфічны куток у школе.
Экспазіцыя  папаўняецца дзякуючы намаганням настаўнікаў і зацікаўленых вучняў, бо кожнаму прыемна ўбачыць на выставе рэчы, падараваныя яго сваякамі, знаёмымі, суседзямі, сябрамі, а таксама паглядзець, чым карысталіся ў паўсядзённым жыцці нашы продкі.

Крэда настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры ДУА “Самахвалавіцкая сярэдняя школа” ў наступных радках:

І каб не сталі дзеці нашы “Йванамі,
Не помнячымі племені і роду”,
Мы ў іх павінны з ранніх год выхоўваць
Любоў, павагу да свайго народа.
Вучыць іх трэба помніць слова матчына
І казку, песню, мілую на слых,
Бо ў іх — наша Гісторыя і Спадчына,
Культура, слаўная сярод культур другіх!


 ЗМЕСТ ЭКСПАЗIЦЫI     

Раздзелы сайта